Our Lady of Medjugorje Messages containing 'атрымліваеце'
Total found: 3 "Дарагія дзеці! Прырода таксама дае вам знакі сваёй міласці праз ўраджай, які атрымліваеце. Акрамя таго, вы праз мой прыход атрымалі багацце дароў і плёну. Дзеткі, Бог ведае як вы адказалі на мой зварот. Заклікаю вас: ня занадта позна, выбярыце святасць і жыццё з Богам у міласці і супакоі! Бог дабраславіць вас і адарыць вас у сто раз больш, калі вы даверыціся Яму. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, дзякуючы рашэнню і любові Бога, я была абрана стаць Божай маці і вашай маці. Але нават з маёй волі і маёй нязменнай любові да Нябеснага Айца і майго поўнага даверу да Яго, маё цела стала келіхам Богачалавека. Я была на службе праўды, любові і збаўлення. Я зараз сярод вас, каб запрасіць вас, дзеці, апосталы маёй любові, быць носьбітамі праўды, запрасіць вас распаўсюджваць Яго словы, словы збаўлення праз вашую волю і любоў да майго Сына, каб паказаць сваімі учынкамі ўсім, хто не ведаў майго Сына, яго любоў. Вы знойдзеце сілу ў Эўхарыстыі, Сын мой сілкуе цябе сваім целам і ўмацоўвае цябе сваёй крывёю. Дзеці мае, складзіце рукі і моўчкі глядзіце на крыж у цішы. Такім чынам, вы атрымаеце веру, каб вы маглі яе перадаць, вы атрымліваеце ісціну, каб вы маглі адрознівацца, вы атрымаеце любоў, каб ведалі як сапраўды любіць. Дзеці мае, апосталы маёй любові, складзіце рукі, паглядзіце на крыж, толькі выратаванне ў крыжы. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Сёння я прыношу вам майго Сына Езуса, каб адарыў вас Сваім супакоем. Дзеці, без міра ў вас няма ні будучыні, ні благаслаўлення, таму вяртайцеся да малітвы, таму што плёнам малітвы з'яўляюцца радасць і вера, без якіх вы не можаце жыць. Сённяшняе благаслаўленне мы даем вам, каб вы неслі яго ў вашыя сем'і і ўзбагачалі ўсіх, каго вы сустракаеце, каб адчуць ласку, якую вы атрымліваеце. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose