Our Lady of Medjugorje Messages containing 'сваё'
Total found: 5 "Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю да вас: маліцеся за мір. Пакіньце эгаізм і жывіце паведамленнямі, якія я вам даю. Без іх, вы не можаце змяніць сваё жыццё. Жывучы малітвай, вы будзеце мець супакой. Жывучы ў супакоі, вы будзеце адчуваць неабходнасць сьведчыць, бо вы адкрыеце для сябе Бога, пра Якога цяпер вы думаеце, што Ён далёка. Таму, дзеткі, маліцеся, маліцеся, маліцеся і дазвольце Богу ўвайсці ў вашыя сэрцы. Звярніцеся да посту і споведзі, каб пераадолець зло ў вас і вакол вас. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Кахайце, маліцеся і сведчыце аб маёй прысутнасці ўсім хто далёка. Праз сваё сведчанне і прыклад, вы можаце наблізіць сэрцы, якія далёка ад Бога і Яго ласкі. Я з вамі, і я заступаюся за кожнага з вас, каб з міласцю і адвагай сведчыць і заахвочваць тых, хто далёка ад майго Беззаганнага Сэрца. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! У гэты трывожны час я заклікаю вас, каб мелі большы давер да Бога, Айца вашага Нябеснага, які паслаў мяне, каб прывесці вас да Яго. Адкрыйце свае сэрцы на дары якія Ён хоча даць вам і ў цішыні сэрца пакланяйцеся майму Сыну, Ісусу, Які аддаў Сваё жыццё, каб вы жылі ў вечнасці, да якой хоча вас весці. Няхай вашай надзеяй будзе радасць спаткання з Найвышэйшым у жыцці штодзённым. Таму я заклікаю вас: не пагарджайце малітвай, таму што малітва творыць цуды. Дзякуй вам, што адказалі на мой заклік. "

"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose