Our Lady of Medjugorje Messages containing 'дадаю'
Total found: 2
"Дарагія дзеці, Я заклікаю вас быць смелымі і не стамляцца, таму што нават самае найменьшае дабро, самы маленькі знак любові перамагаюць зло, якое становіцца ўсё больш прыкметным. Мае дзеці, слухайце мяне, каб дабро перамагло, каб пазналі любоў майго Сына. Гэта самае вялікае шчасце- рукі майго Сына, што абдымаюць, Таго, хто любіць душы, Таго, хто даў Сябе за вас і заўсёды дае Сябе нанова ў Эўхарыстыі, Таго, хто мае слова вечнага жыцця. Пазнанне Яго любові і поступ за Ім па Яго слядах азначаюць атрыманне багацця духоўнага. Гэта багацце, якое дае добрае самаадчуванне і заўсёды пачуццё любові і дабра. Апосталы маёй любові, мае дзеці, вы будзьце як прамяні сонца, якія цяплынёй любові Майго Сына саграваюць усіх вакол сябе. Мае дзеці, свет мае патрэбу ў апосталах любові; свету патрэбна вялікая колькасць малітвы, але малітвы прамоўленай з сэрца і душы, а не толькі вымаўленай вуснамі. Мае дзеці, імкніцеся да святасці ў пакоры. З пакорай, якая дазваляе майму Сыну, каб праз вас рабіць тое, што Ён жадае. Мае дзеці, вашы малітвы, вашы словы, думкі і дзеянні- ўсё гэта альбо адкрывае, альбо закрывае дзверы ў Царства Нябеснае для вас. Мой Сын паказаў вам шлях і даў вам надзею, а я вас суцяшаю і дадаю адвагі. Калі, дзеці мае, я пазнала, што такое боль, я мела веру і надзею, а цяпер маю узнагарода жывучы ў Каралеўстве майго Сына . Таму паслухайце мяне, не стамляйцеся. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Калі прыходзіце да мяне як да маці, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі, ведайце, што я вас слухаю, дадаю вам адвагі, суцяшаю вас і найперш за ўсё- заступаюся за вас перад маім Сынам. Ведаю, што хочаце мець моцную веру і выказваць яе правільным чынам. Гэта тое, што мой Сын чакае ад вас, то шчырая, моцная і глыбокая вера, тады кожны спосаб, у якім вы выказваеце веру з'яўляецца правільным.
Вера прыгожая таямніца, якая захоўваецца ў сэрцы. Яна існуе паміж Нябесным Айцом і ўсімі яго дзецьмі, яе можна спазнаць па плёну і міласці, якую маеце да ўсіх Божых стварэнняў. Апосталы маёй любові, мае дзеці, даверціся майму Сыну. Дапамажыце ўсім маім дзецям спазнаць Яго любоў. Вы- мая надзея, вы, хто стараецца шчыра любіць майго Сына.
У імя міласці, для вашага выратаваньня, згодна волі Айца Нябеснага і дзякуючы майму Сыну і я тут сярод вас. Апосталы маёй міласці, няхай разам з малітвай і ахвярай вашыя сэрцы будуць асвенчаны любоўю і святлом майго Сына. Хай гэтае святло і любоў азарае ўсіх, каго вы сустракаеце і навяртае іх да майго Сыну. Я з вамі. Асаблівым чынам я з вашымі пастырамі. Матчынай міласцю асвячаю іх і заахвочваю, каб рукамі, паблагаслаўленымі маім Сынам, благаславілі ўвесь свет. Дзякую вам. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose