Our Lady of Medjugorje Messages containing 'сведчанне'
Total found: 5 "Дарагія дзеці! Кахайце, маліцеся і сведчыце аб маёй прысутнасці ўсім хто далёка. Праз сваё сведчанне і прыклад, вы можаце наблізіць сэрцы, якія далёка ад Бога і Яго ласкі. Я з вамі, і я заступаюся за кожнага з вас, каб з міласцю і адвагай сведчыць і заахвочваць тых, хто далёка ад майго Беззаганнага Сэрца. Дзякуй за тое, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Хай гэты час будзе для вас часам малітвы, Святы Дух, праз малітву, можа сысці на вас і перамяніць вас. Адкрыйце вашыя сэрцы і чытайце Святое Пісанне, праз сведчанне Вы таксама можаце стаць бліжэй да Бога. Перш за ўсё, дзеткі, шукайце Бога і Божае, пакіньце зямное зямлі, таму што шатан прываблівае вас да пылу і граху. Вы пакліканы да святасці і створаны для неба, таму шукайце неба і нябеснага. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
"Дарагія дзеці, маё матчына сэрца палае, калі я гляджу на дзяцей, якія не любяць ісціну, якія яе хаваюць, калі я гляджу на сваіх дзяцей, якія не моляцца з любоўю і праз учынкі. Мне вельмі крыўдна, калі я кажу майму Сыну, што многія з маіх дзяцей страцілі веру, што не ведаюць Яго. Таму я заклікаю вас, апосталы маёй любові, імкнецеся глядзець у самую глыбіню чалавечых сэрцаў, і там вы напэўна знойдзеце маленькі схаваны скарб дабрыні. Погляд такім чынам змяшчае міласэрднасць Айца Нябеснага. Вы павінны шукаць добро нават там, дзе ёсць найвялікшае зло, спрабаваць зразумець іншага, а не асуджаць яго. Сапраўды гэтага чакае ад вас мой Сын, а я, як маці, заклікаю вас, каб паслухаліся Яго. Дарагія дзеткі, дух мацнейшы за цела, бо праз любоў і ўчынкі пераадольвае ўсе перашкоды. Не забывайце, што мой Сын палюбіў вас і любіць. Яго любоў у вас і з вамі, калі вы адзінасутны з Ім. Ён з'яўляецца святлом свету, нішто і ніхто не можа спыніць Яго канчатковую славу. Таму вы, апосталы маёй любові, не бойцеся сведчыць аб праўдзе. Абвяшчайце пра яе з захапленнем, праз учынкі, любоў, адданасць, але дзейнічайце заўсёды з пакорай. Дайце праўдзівае сведчанне ўсім хто не спазнаў майго Сына. Я буду з вамі, і буду дадаваць вам адвагі. Давайце доказ любові, якая ніколі не сканчаецца, таму што паходзіць ад Айца Нябеснага, які вечны і ахвяруе вечнасць усім маім дзяцям, Дух майго Сына заўсёды будзе з вамі. Зноў заклікаю вас мае дзяці маліцца за сваіх пастыраў, маліцеся каб любоў майго Сына вяла іх. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Сёння я заклікаю вас маліцца у маіх намерах, каб я дапамагала вам. Дзеці, маліцеся на ружанцы і разважайце над таямніцамі ружанца, бо вы таксама праходзіце праз радасць і боль у сваім жыцці. Такім чынам вы ператворваеце [ружанцовыя] таямніцы ў сваё жыццё, бо жыццё з'яўляецца таямніцай, пакуль вы не аддасце яго ў рукі Бога. Так вы спазнаеце вопыт веры Пятра, які сустрэў Езуса і Дух Святы напоўніў яго сэрца. Дзеткі, і вы пакліканы даваць сведчанне жывучы любоўю, якою Бог акружае вас штодзень праз маю прысутнасць. Таму, дзеткі, будзьце адкрытыя і маліцеся сэрцам з верай. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
"Дарагія дзеці! Дзеткі, з радасцю звяртаюся да ўсіх вас, хто адгукнуўся на мой заклік, будзьце радасцю і супакоем. Сваім жыццём давайце сведчанне нябёсаў, якое вам нясу. Прыйшоў час, дзеткі, каб вы сталі адлюстраваннем маёй любові да ўсіх тых, хто не любіць і чыё сэрца напоўнена нянавісцю. Не забывайце: Я з вамі і хадайнічаю за вас усіх перад маім сынам Езусам, каб Ён даў вам свой спакой. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose