Our Lady of Medjugorje Messages containing 'неабходна'
Total found: 2
"Дарагія дзеці, прыходзіць да вас i з'яўляцца вам - гэта велізарная радасць для майго матчынага сэрца. Гэта дар Майго Сына для вас і для ўсіх, хто прыходзіць сюды. Як Маці, заклікаю вас: любіце Майго Сына вышэй за ўсё. Каб любіць Яго ўсім сэрцам, вам неабходна Яго спазнаць. Вы спазнаеце Яго праз малітву. Маліцеся сэрцам і пачуццямі. Маліцца - азначае думаць пра Яго любоў і ахвяры. Маліцца, значыць любіць, аддаваць, пакутаваць і ахвяраваць. Заклікаю вас, дзеці Мае, быць апосталамі малітвы і любові. Дзеці Мае, гэты час няспання. У гэтай бадзёрасці Я заклікаю вас да малітвы, любові і даверу. Маё Матчына Сэрца хоча, каб Мой Сын, гледзячы ў вашыя сэрцы, бачыў у іх самаахвярны давер і любоў. З'яднаная любоў Маіх апосталаў будзе жыць, перамагаць і выкрываць зло. Дзеці Мае, Я была чарай Богачалавека, была Божай прыладай. Таму вас, Маіх апосталаў, Я заклікаю: будзьце праўдзівай, чыстай чарай любові Майго Сына. Заклікаю вас: будзьце прыладай, праз якое ўсе, хто не спазнаў Божай любові - хто ніколі не любіў - зразумеюць, прымуць яе, і ўратуюцца. Дзякуй вам, дзеці Мае. "
У той момант, калі Маці Божая сыходзіла, Мір'яна бачыла чару.
"Дарагія дзеці! Толькі чыстае і адкрытае сэрца дазволіць вам сапраўды спазнаць майго Сына, каб i тыя, хто не ведае Яго любові, пазналі яе праз вас. Толькі любоў дапаможа вам зразумець, што яна мацней, чым смерць, таму што сапраўдная любоў пераадолела смерць і зрабіла так, што смерць не існуе.
Мае дзеці, прабачэнне - гэта найвышэйшая форма любові. Вы, як апосталы маёй любові, павінны маліцца, каб вы былі моцнымі ў духу і маглі зразумець і дараваць. Вы, апосталы маёй любові, разуменнем і прабачэннем даяце прыклад любові і міласэрнасці. Уменне зразумець і дараваць - гэта дар, аб якім неабходна маліцца і захаваць яго.
Прабачэннем вы паказваеце, што умееце любіць. Паглядзіце толькі, дзеці мае, як Нябесны Айцец любіць вас з вялікай любоўю, разуменнем, прабачэннем і справядлівасцю. Як дае вам мяне- Маці вашых сэрцаў. І вось я сярод вас, каб дабраславіць вас матчыным дабраславеньнем, запрасіць вас да малітвы, посту, сказаць вам, каб вы верылі, спадзяваліся, прабачалі, маліліся за пастыраў, і перш за ўсё- бязмежна любілі.
Мае дзеці, ідзіце за мной. Мой шлях - гэта шлях міра і любові, шлях майго Сына. Гэта шлях, які вядзе да трыумфу майго сэрца. Дзякуй вам. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose