Our Lady of Medjugorje Messages containing 'яна'
Total found: 4
"Дарагія дзеці! Калі прыходзіце да мяне як да маці, з чыстымі і адкрытымі сэрцамі, ведайце, што я вас слухаю, дадаю вам адвагі, суцяшаю вас і найперш за ўсё- заступаюся за вас перад маім Сынам. Ведаю, што хочаце мець моцную веру і выказваць яе правільным чынам. Гэта тое, што мой Сын чакае ад вас, то шчырая, моцная і глыбокая вера, тады кожны спосаб, у якім вы выказваеце веру з'яўляецца правільным.
Вера прыгожая таямніца, якая захоўваецца ў сэрцы. Яна існуе паміж Нябесным Айцом і ўсімі яго дзецьмі, яе можна спазнаць па плёну і міласці, якую маеце да ўсіх Божых стварэнняў. Апосталы маёй любові, мае дзеці, даверціся майму Сыну. Дапамажыце ўсім маім дзецям спазнаць Яго любоў. Вы- мая надзея, вы, хто стараецца шчыра любіць майго Сына.
У імя міласці, для вашага выратаваньня, згодна волі Айца Нябеснага і дзякуючы майму Сыну і я тут сярод вас. Апосталы маёй міласці, няхай разам з малітвай і ахвярай вашыя сэрцы будуць асвенчаны любоўю і святлом майго Сына. Хай гэтае святло і любоў азарае ўсіх, каго вы сустракаеце і навяртае іх да майго Сыну. Я з вамі. Асаблівым чынам я з вашымі пастырамі. Матчынай міласцю асвячаю іх і заахвочваю, каб рукамі, паблагаслаўленымі маім Сынам, благаславілі ўвесь свет. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Толькі чыстае і адкрытае сэрца дазволіць вам сапраўды спазнаць майго Сына, каб i тыя, хто не ведае Яго любові, пазналі яе праз вас. Толькі любоў дапаможа вам зразумець, што яна мацней, чым смерць, таму што сапраўдная любоў пераадолела смерць і зрабіла так, што смерць не існуе.
Мае дзеці, прабачэнне - гэта найвышэйшая форма любові. Вы, як апосталы маёй любові, павінны маліцца, каб вы былі моцнымі ў духу і маглі зразумець і дараваць. Вы, апосталы маёй любові, разуменнем і прабачэннем даяце прыклад любові і міласэрнасці. Уменне зразумець і дараваць - гэта дар, аб якім неабходна маліцца і захаваць яго.
Прабачэннем вы паказваеце, што умееце любіць. Паглядзіце толькі, дзеці мае, як Нябесны Айцец любіць вас з вялікай любоўю, разуменнем, прабачэннем і справядлівасцю. Як дае вам мяне- Маці вашых сэрцаў. І вось я сярод вас, каб дабраславіць вас матчыным дабраславеньнем, запрасіць вас да малітвы, посту, сказаць вам, каб вы верылі, спадзяваліся, прабачалі, маліліся за пастыраў, і перш за ўсё- бязмежна любілі.
Мае дзеці, ідзіце за мной. Мой шлях - гэта шлях міра і любові, шлях майго Сына. Гэта шлях, які вядзе да трыумфу майго сэрца. Дзякуй вам. "
"Дарагія дзеці, ваша чыстая і шчырая любоў прываблівае маё матчына сэрца. Ваша вера і давер да Нябеснага Айца - гэта духмяныя ружы, якія вы прыносіце мне - самыя прыгожыя букеты руж, складзеныя з вашых малітваў, учынкаў міласэрнасці і любові. Апосталы маёй любові, вы, якія шчыра з чыстым сэрцам наслядуеце майго Сына, вы, якія шчыра любіце яго, дапамажыце, будзьце прыкладам тым, хто яшчэ не адчуў любові майго Сына, але, дзеці мае, не толькі словамі, але і ўчынкамі і чыстымі пачуццямі якімі вы праслаўляеце Нябеснага Айца. Апосталы маёй любові, гэта час увагі і я прашу вас любові. Каб вы нікога не асуджалі, бо Нябесны Айцец будзе судзіць усіх. Я прашу, каб вы любілі і абвяшчалі праўду, таму што праўда старая, яна не новая, яна вечная. Яна- ісціна. Яна сведчыць пра вечнасць Бога. Нясіце святло майго Сына і разганяйце цемру, якая ўсё больш імкнецца ахапіць вас. Не бойцеся. З ласкі і любові майго Сына я з вамі. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Цяпер час любові, цяпла, малітвы і радасці. Дзеткі, маліцеся, каб Дзіцятка Езус нарадзіўся ў вашых сэрцах. Адкрыйце сэрцы Езусу, які аддае сябе кожнаму з вас. Бог паслаў мяне быць радасцю і надзеяй у гэты час, і я кажу вам: без дзіцяці Езуса ў вас няма ні пяшчоты, ні адчування Неба, якія схаваны ў нованароджаным. Таму, дзеткі, працуйце над сабой. Чытаючы Святое Пісанне, вы адкрыеце для сябе нараджэнне Езуса і радасць як у першыя дні, якія Меджугор'е падарыла чалавецтву. Гісторыя будзе праўдай, і яна паўтараецца сёння ў вас і вакол вас. Працуйце і будуйце мір праз сакрамэнт споведзі. Дзеці, прымірыцеся з Богам, і вы ўбачыце вакол сябе цуды. Дзякуй, што адгукнуліся на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose