Our Lady of Medjugorje Messages containing 'кожнае'
Total found: 3
"Дарагія дзеці, з матчынай любоўю я запрашаю вас адкрыць сэрцы на супакой, каб адчынілі сэрцы майму Сыну, каб у вашых сэрцах загучала песня міласці да майго Сына, бо супакой толькі праз міласць прыходзіць да душы. Мае дзеці, я ведаю, што ёсць у вас дабрыня, я ведаю, што любіце міласэрднай любоўю. Аднак, многія мае дзеці да гэтага часу маюць закрытыя сэрцы. Думаюць, што могуць працаваць не накіроўваючы сваіх думак да Нябеснага Айца, які асвячае, да Майго Сына, які заўсёды ў Эўхарыстыі з вамі і прагне вас слухаць. Мае дзеці, чаму вы не звяртаецеся да Яго? Жыццё кожнага з вас з'яўляецца важным і каштоўным, таму што гэта падарунак ад Нябеснага Айца на вечнасць. Таму ніколі не забывайце дзякаваць, размаўляйце з Ім. Мае дзеці, я ведаю, што вам невядома, што будзе далей (у жыцці), але калі прыйдзе гэта ваша потым, вы атрымаеце адказ на кожнае пытанне. Мая матчына любоў жадае, каб вы былі гатовыя. Мае дзеці, хай ваша жыццё пакідае добрыя пачуцці ў сэрцах людзей, якіх сустракаеце, пачуцці міра, дабра і прабачэння. У малітве пачуйце тое, што кажа вам мой Сын і выканайце гэта. Зноў жа, я заклікаю вас маліцца за сваіх пастыраў, за тых, каго мой Сын паклікаў. Памятайце, што яны маюць патрэбу ў малітве і любові. Дзякую вам. "
"Дарагія дзеці! Я, па волі Айца Міласэрнага, даю вам відочныя прыкметы майго мацярынства і буду надалей іх вам даваць. Мае дзеці, гэта мацярынскае жаданне вылечваць душы. Гэта маё жаданне, каб кожнае маё дзіця мела сапраўдную веру, каб атрымалі цудоўны вопыт, п'ючы з крыніцы Слоў майго Сына- Слоў Жыцця. Мае дзеці, мой Сын, праз міласць і ахвяру прынёс у свет святло веры і паказаў вам дарогу веры. Дзеткі, бо вера перамагае боль і пакуты. Сапраўдная вера робіць малітву больш чуллівай, робіць справы міласэрнасці- размову, міласціну. Гэта мае дзеці якія маюць веру, сапраўдную веру, шчаслівыя нягледзячы нінашто, таму што перажываюць на зямлі пачатак нябеснага шчасця. Таму, дзеці мае, апосталы маёй любові, заклікаю вас даць прыклад праўдзівай веры, каб неслі святло там дзе цемра, каб жылі маім Сынам. Мае дзеці, як маці кажу вам: не можаце ісці дарогай веры і наследаваць майго Сына без вашых пастыраў. Маліцеся, каб яны мелі сілу і любоў каб весці вас. Няхай вашы малітвы заўсёды будуць з імі. Дзякуй. "
"Дарагія дзеці! Вятры зла, нянавісці і беспарадкаў дзьмуць па зямлі, каб знішчыць жыцці. Таму Ўсявышні паслаў мяне да вас, каб весці вас на шлях супакою і еднасці з Богам і людзьмі. Вы, дзеткі, мае працягнутыя рукі: маліцеся, посціце і складайце ахвяры за мір. Скарб, якога жадае кожнае сэрца. Дзякуй, што адказалі на мой заклік. "
To compare Medjugorje messages with another language versions choose